Ігар Варашкевіч стаў дзедам

Лідар гурта “КрамаІгар Варашкевіч, якому праз месяц споўніцца 54 гады, стаў дзедам. Музыка цяпер знаходзіцца на рыбалцы, таму сам асаблівых падрабязнасцяў не ведае.

“Я запомніў толькі вагу — 3100, — усміхаецца Ігар. — А вось рост не памятаю. Нарадзілася дзяўчынка, збіраліся назваць яе Аляксандрай. Тут яны самі вырашалі, я не ўплываў на імя”.

Віншуем Ігара Варашкевіча са змяненнем статусу і жадаем выгадаваць годную замену на беларускай рок-сцэне.

Фота: budzma.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі