Ігара Стралкова асудзілі на чатыры гады калоніі за "заклікі да экстрэмізму"

Ігар Стралкоў, ілюстрацыйнае фота

Ігар Стралкоў, ілюстрацыйнае фота / ria.ru

Маскоўскі гарадскі суд прысудзіў былому "міністра абароны ДНР" Ігару Стралкову (Гіркіну) чатыры гады калоніі. Яго судзілі па абвінавачанні ў публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасці.

Пракурор прасіў прызначыць Стралкову чатыры гады і 11 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражала — пяць гадоў пазбаўлення волі.

Суд над Стралковым быў закрытым, хаця сам падсудны і яго абарона прасілі адкрыць яго для слухачоў і журналістаў.

Ігар Гіркін (Стралкоў) — камандзір атрада расійскіх дыверсантаў, якія ў 2014 годзе з Крыма ўвайшлі на ўкраінскі Данбас і захапілі Славянск. Ён быў галоўным абвінавачанам па справе аб крушэнні малайзійскага Boeing MH-17: суд у Гаазе завочна прысудзіў яго да пажыццёвага зняволення. Апошнія гады Стралкоў выступаў як блогер: крытыкаваў Пуціна і яго атачэнне за нерашучасць і няўдачы ва Украіне. Ён жорстка выказваўся пра вагнераўцаў за іх спробу мяцяжу ў чэрвені 2023-га. 21 ліпеня яго затрымалі ў Маскве і адправілі ў СІЗА. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі