IKEA забараніла гуляць у хованкі ў сваіх крамах у Нідэрландах
У гульні меліся прыняць удзел каля 60 тысяч чалавек.
Шведскі рытэйлер IKEA забараніў ладзіць масавую гульню ў хованкі ў сваіх крамах у розных гарадах Нідэрландаў.
Раней некалькі тысяч чалавек дамовіліся пагуляць у хованкі ў крамах кампаніі ў трох гарадах — Эйндховэне, Амстэрдаме і Утрэхце. Жаданне згуляць у хованкі выказалі каля 60 тысяч чалавек, прычым больш за палову з іх (32 тысячы) — у Эйндховэне.
Але кіраўніцтва IKEA забараніла гэтую гульню з меркаванняў бяспекі, перадае interfax.by. Па словах адміністрацыі, такія акцыі цяжка кантраляваць і арганізаваць бяспеку для іх удзельнікаў.
Цяпер арганізатары мерапрыемства шукаюць новае месца для гульні.
Дарэчы, летась гульня ў хованкі ў крамах IKEA адбылася ў Бельгіі. У ёй прынялі ўдзел каля 500 чалавек. Людзі хаваліся ў халадзільнікі, пад мяккімі цацкамі, пад фірмовымі сумкамі. Некаторыя гульцы нават залазілі ў скрыні пад ложкамі.
Фота — zelenybor.by