Ілан Маск запытаўся, чым ён можа дапамагчы Беларусі
Заснавальнік Tesla і Space X Ілан Маск запытаўся, чым ён можа дапамагчы Беларусі.
Адзін з карыстальнікаў Твітара размясціў пост, дзе напісаў пра цяперашнія падзеі ў Беларусі. "Беларусь у агні", — зазначыў ён і папрасіў дапамогі ў Ілана Маска і Біла Гейтса, затэгаўшы іх у допісе.
Ілан Маск хутка адгукнуўся: "Мне вельмі шкада гэта чуць. Чым мы можам дапамагчы?" — напісаў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.