Ілжэсупрацоўніца санстанцыі "аштрафавала" краму пад Гомелем на 45 рублёў

Ілжэсупрацоўніца санстанцыі "аштрафавала" краму пад Гомелем на 45 рублёў

Гомельская міліцыя затрымала дзяўчыну, якая наведвала крамы вобласці і называлася супрацоўніцай цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, інфармуе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

Гэта 29-гадовая непрацуючая жыхарка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Паводле звестак міліцыі, дзяўчына заходзіла ў крамы і называлася супрацоўніцай цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Пад выглядам праверкі крам яна накладала на іх "штрафы" за выяўленыя "парушэнні".

26 ліпеня 2019 года яна ў 15:13 зайшла ў краму "Тавары для дома" ў вёсцы Залессе Чачэрскага раёна. "Праверыўшы" краму, яна "аштрафавала" яе на 45 рублёў. Супрацоўніца крамы перадала грошы жанчыне, і тая сышла, але пры гэтым трапіла ў аб'ектыў відэакамеры.

Цяпер праваахоўнікі правяраюць, ці мае дзяўчына дачыненне да іншых падобных ашуканстваў на тэрыторыі вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі