Імпарт тавараў Беларусі летась зменшыўся на 10 мільярдаў долараў
Імпарт тавараў Беларусі летась зменшыўся на 10 мільярдаў долараў (у параўнанні з 2014 годам, з 40 млрд 502 млн да 30 млрд 311 млн долараў), альбо на 25,2%. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Экспарт у 2015 годзе таксама знізіўся (у параўнанні з 2014-м) — на 26% (з $36 млрд 80 млн да 26 млрд 685 млн).
Знешнегандлёвы абарот таварамі Беларусі летась знізіўся на 25,6% з 76 млрд долараў у 2014 годзе да амаль 57 млрд у 2015-м. Сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўнае — 3,6 млрд долараў (у 2014-м — $4,4 млрд).
Больш падрабязна пра баланс знешняга гандлю таварамі Беларусі гл. тут.