Інфляцыя ў Беларусі яшчэ больш паскорылася — да 17,6% у чэрвені
Рост коштаў у чэрвені ў Беларусі яшчэ больш паскорыўся. Гадавая інфляцыя ў пачатку лета склала 17,6% (паказчык год да года) супраць 17% у траўні. Гэта адзначаюць эксперты Еўразійскага банка развіцця.
"Паскарэнне пераважна адбылося за кошт павышэння базавай інфляцыі да 19% г/г у чэрвені з 17,9% г/г у траўні, што, хутчэй за ўсё, тлумачыцца значным паслабленнем беларускага рубля да расейскага", — кажуць у банку.
Трохі стрымлівалі інфляцыю ў чэрвені зніжэнне коштаў на гародніну і садавіну. У бліжэйшыя месяцы сітуацыя з цэнамі наўрад ці змяніцца, ціск на іх захаваецца, прагназуюць эксперты. Гэта звязана з высокімі выдаткамі на транспарт і лагістыку, ростам цэнаў на сыравіну, а таксама паслабленнем беларускага рубля да расійскага. Да канца года, мяркуюць аналітыкі ЕАБР, інфляцыя захаваецца прыблізна на гэтым жа ўзроўні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.