Ініцыятыўную групу Лагвінца лічаць вінаватай у подкупе выбаршчыкаў

Ініцыятыўную групу Лагвінца лічаць вінаватай у подкупе выбаршчыкаў

Мінская гарадская выбарчая камісія адмовіла ў задавальненні скаргі патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты Алеся Лагвінца на папярэджанні, вынесенае яго ініцыятыўнай групе акруговай камісіяй Сухараўскай акругі №101.

Гэтае папярэджанне было вынесеная 29 ліпеня. На думку сябраў акруговай камісіі, група не выконвала нормы выбарчага заканадаўста, што выразілася ў “раздачы друкаваных матэрыялаў выбаршчыкам падчас збору подпісаў, а таксама ўзнагароджання выбаршчыкаў за ўнясенне подпісу і падпісныя лісты”.

Лагвінец тлумачыў у сваёй скарзе, што ні ён, ні яго ініцыятыўная група не займалася ўзнагароджаннем выбаршчыкаў. Пры гэтым ён заяўляе, што акруговая камісія не падала звестак, хто і калі ажыццяўляў такое ўзнагароджанне і колькі асобаў маглі яго атрымаць. Таксама прэтэндэнт на ўдзел у выбарах адзначыў, што не мог прысутнічаць асабіста на ўсіх пікетах, таму на іх раздавалі яго візітоўкі, каб грамадзяне маглі ў любы момант звязацца з ім не толькі як з удзельнікам выбарчай кампаніі, але і намеснікам старшымі праваабаронца-асветніцкага аб’яднання.

У інтэрв’ю БелаПАН Лагвінец выказаў меркаванне, што яго наўрад ці зарэгіструюць кандыдатам у дэпутаты.

Раней яго ініцыятыўная група атпрымлівала папярэджанне за агітацыю 27 ліпеня на пікеце па зборы подпісаў, калі вядомы рок-музыка Лявон Вольскі даў у мінскім Сухараве паўтарагадзінны канцэрт. Два папярэджанні могуць стаць падставай для адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі