Інструктаж прыхільнікаў Лукашэнкі: лозунгі "За бацьку!" не крычыце (відэа)
Увечары 16 верасня карэспандэнт Еўрарадыё трапіў у Мінску на інструктаж перад мітынгам прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі.
"Лозунгі "За бацьку!" не крычыце, бо пераробліваюць у вельмі непрыгожы лозунг, — казаў "інструктар" на плошчы Незалежнасці. — Замест "Бе-Ла-Русь" крычым "За Беларусь!", каб нам не ўставілі "Жыве!". Калі шмат людзей ідзе, і крычаць "Жыве Беларусь!", можам адказваць "Жыве Белы гусь!". Але гэта па жаданні".
Прыхільнікі Лукашэнкі пайшлі па ходніках праспекта Незалежнасці са сцягамі, крыжамі і іконамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.