Інтэрнэт-крамам могуць дазволіць прымаць толькі безнаяўную аплату
Інтэрнэт-гандаль, ілюстрацыйнае фота
Інтэрнэт-крамам у Беларусі могуць дазволіць прымаць толькі безнаяўную аплату пакупак, кажуць у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).
Цяпер анлайн-прадаўцы абавязаныя гарантаваць пакупнікам магчымасць расплаціцца як гатоўкай, так і праз картку.
Калі прымуць змены, то анлайн-крамы будуць мець права адмовіцца ад прыёму гатоўкі. "Пры гэтым у інтэрнэт-краме абавязкова павінна быць інфармацыя пра тое, як прымаюцца плацяжы — у якой форме, праз якія сістэмы", — тлумачыць прадстаўніца МАРГ Іна Гаўрыльчык.
Па яе словах, адпаведныя змены ў заканадаўстве абмяркоўваліся з бізнесам і грамадскасцю. "Ёсць праціўнікі такіх зменаў, але іх зусім няшмат. Таму будзем планаваць уключэнне гэтай нормы ў закон", — кажа чыноўніца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.