Інтэрпол прыпыніў сумесную праграму з ФІФА на $20 млн

Інтэрпол прыпыніў дзеянне праграмы “Спартовае сумленне” на 20 мільёнаў долараў, прынятай сумесна з ФІФА ў 2011 годзе. Паводле кіраўніцтва міжнароднай паліцыі, футбольная асацыяцыя не падзяляе яе фундаментальных каштоўнасцяў і прынцыпаў.

Сумесны праект ФІФА і Інтэрпола павінен быў супрацьдзейнічаць маніпуляцыям з боку суддзяў на футбольных спаборніцтвах, а таксама незаконным таталізатарам, якія знаходзяцца пад кантролем крымінальных структур.  

Праграму замарозілі пасля чарады карупцыйных скандалаў у Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый: сем буйных чыноўнікаў ФІФА нядаўна арыштаваныя па падазрэнні ў хабарніцтве, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі