Інваліда па зроку з метро “Уручча” правяраюць у Навінках

Інваліда па зроку з метро “Уручча” правяраюць у Навінках

Інваліда па зроку, затрыманне якога ў пераходзе метро “Уручча выклікала буйны розгалас у інтэрнэце, утрымліваюць у псіхдыспансеры ў Навінках. Змітра Арцёмава абвінавачваюць у супраціўленні праваахоўнікам, па крымінальнай справе цяпер вядзецца следства. Па словах прэс-афіцэра Следчага камітэта па горадзе Мінску, праваахоўнікі чакаюць вынікаў экспертызы псіхічнага стану сляпога. Толькі пасля гэтага можна будзе казаць пра дату суда і магчымае пакаранне.

Нагадаем, 18 верасня ў пераходзе метро “Уручча” інваліда па зроку Змітра Арцёмава жорстка затрымалі за непадпарадкаванне праваахоўнікам. Мужчыну закавалі ў кайданкі і працягнулі за ногі па лесвіцы, што знялі на відэа мінакі. Паводле звестак праваахоўнікаў, падчас патасоўкі Зміцер укусіў аднаго з міліцыянераў і нанёс супрацоўніку удар левай рукой у скроневую вобласць галавы. Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што “супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі ў адпаведнасці з заканадаўствам і не перавыслі сваіх паўнамоцтваў”, іх дзеянні ацэненыя як “адпаведныя нормам і правілам у такіх выпадках”. Пазней Следчы камітэт паведаміў, што мужчына раней быў неаднаразова судзімы за хуліганства ды маёмасныя злачынствы. А “ў перыяд са снежня 2013-га па верасень 2015-га выйграў у ігравых установах больш за 1,3 мільярда беларускіх рублёў”.

Еўрарадыё шукае затрыманага ва Уруччы сляпога і знаходзіць яго казіно

Збіты ў метро інвалід перад тым пісаў ліст на імя Лукашэнкі

Невядомыя пагражалі хлопцу, што зняў відэа, як валаклі жабрака ў метро

Суседка інваліда са станцыі метро “Уручча”: Ён сляпы, непітушчы, але быў у турме

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі