ІП змогуць наймаць працаўнікоў, якія не з'яўляюцца іх сваякамі? (відэа)

Нагадаем, пасля нядаўняй нарады Аляксандр Лукашэнка даручыў ўраду ў цесным кантакце з прадпрымальнікамі дапрацаваць праект указа "Аб некаторых пытаннях рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі".



У панядзелак прайшла сустрэча прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з прадпрымальнікамі. Між іншым, гаворка ішла пра сертыфікацыю прадукцыі на тэрыторыі Мытнага саюза.



"Больш за палову сертыфікатаў на тавары лёгкай прамысловасці, якія ўвозяцца апошнім часам, з'яўляюцца не адпаведнымі, гэта значыць, іх няма ў рэестры і можна сказаць, што яны фальшывыя, — цытуе словы старшыні Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандра Калініна "Интерфакс-Запад". — Але нашы прадпрымальнікі не павінны несці за гэта адказнасць. Над тым, як гэта замацаваць заканадаўча, цяпер і ідзе праца".
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі