Іпэшнік са Ждановічаў: Сена сабакам касіць будзем! Людзей і так няма на рынку

Іпэшнік са Ждановічаў: Сена сабакам касіць будзем! Людзей і так няма на рынку

Як працавалі прадпрымальнікі ў апошнюю нядзелю перад Новым годам. Рэпартаж з рынка ў Ждановічах.

Дванаццаць гадзін дня, нядзеля 27 снежня — апошняя перад Новым годам і “чорнай” для ўсіх іпэшнікаў датай 1 студзеня. Тэарэтычна, на культавым мінскім рынку "Ждановічы" павінна быць поўна людзей — святы, падарункі і, што зусім немалаважна, вялікія зніжкі. Але на рынку амаль пуста, гандляроў ці не больш, чым пакупнікоў.

“Ды зусім няма нікога. Перад вамі два чалавекі падышлі да бокса за ўвесь дзень. Я такога перад святамі ніколі не прыгадаю. Зніжкі, аддаём усё за бесцань, а людзі не ідуць ўсё адно. Ці ў гандлёвых цэнтрах апранаюцца, ці багатыя такія сталі, што да нас не едуць — няясна”, — наракае гандлярка Вольга.

Жанчына прадае джынсы ў боксе паміж дзвюма каробкамі “Мір моды”. Кажа, што гандлюе настолькі даўно, што “нават не памятае, калі пачынала”. Адсутнасць пакупнікоў і попыту на тавар, які цяпер на Ждановічах “раздаюць амаль задарма” тлумачыць тым, што “у людзей цяпер грошай толькі на хлеб”, а наперадзе святы і “хоць бы стол было за што накрыць”.

Праблемы іпэшнікаў у пытаннях і адказах

Іпэшнік са Ждановічаў: Сена сабакам касіць будзем! Людзей і так няма на рынку
Іпэшнік са Ждановічаў: Сена сабакам касіць будзем! Людзей і так няма на рынку

Зніжкі на курткі, штаны ды шапкі з пальчаткамі на рынку насамрэч прыцягальныя — амаль перадкалядны “Ашан” ці “Акропаліс”. Праз кропку вялікія пярэстыя кардонкі з надпісамі ад рукі: “Ліквідацыя тавару”, “- 30%”, а то і ўвогуле “- 50”. Пры гэтым абвестак аб продажы саміх кропак амаль няма, хаця мінулай вясной такія шыльды на рынку былі зусім не рэдкасцю.

“А куды ісці? Год назад хоць на будоўлю, хоць у Расію на зарабаткі. А цяпер куды? Прадам я кропку, тавар раздам задарма і што буду рабіць? Працы ж няма. Будзем прыстасоўвацца. Кошты павысім, што яшчэ рабіць. Меншы асартымент будзе. Самае таннае будзем вазіць. Выжывем неяк”, — расказвае Максім.

Максіму 32 гады. На рынак трапіў “па бацькоўскай лініі” — кропку спачатку трымалі маці з татам, потым аддалі невялікі бізнес яму. Гаварыць пра свае прыбыткі ад гандлю на рынку Максім не хоча. Але прызнаецца, што калі сумленна працаваць “па-новаму”, то кошты давядзецца падняць прыкладна на 10%.

Іпэшнік са Ждановічаў: Сена сабакам касіць будзем! Людзей і так няма на рынку
Іпэшнік са Ждановічаў: Сена сабакам касіць будзем! Людзей і так няма на рынку

“Ды сена сабакам касіць будзем! Людзей і так няма на рынку, ніхто не купляе нічога. Калі кошты падняць, то яшчэ менш будзе”, — агульны прагноз гандляроў са Ждановічаў на 2016 год агучваюць мне мужыкі з чаргі па шаурму ля “Сайгона”.

Гандляры намякаюць, што першы час “палова рынка паспрабуе працаваць па-старому, а там пабачым”. Маўляў, штрафаваць пагалоўна ўсіх адразу падатковыя службы наўрад ці будуць.

Больш-менш жывую тусоўку пакупнікоў бачу толькі ля развалаў з сэканд-хэндам. Вопратка і абутак там літаральна вываленыя ў вялікія кучы, “джынсы з Еўропы (як варыянт — з Польшчы)” там можна сабе знайсці ўсяго за 100-150 тысяч. Калі пасля 1-га студзеня кошты на Жданах падымуцца на 10-15%, то чэргі ля развалаў з ношанай вопраткай толькі павялічацца.

Іпэшнік са Ждановічаў: Сена сабакам касіць будзем! Людзей і так няма на рынку

“А не ведаю, што будзе пасля першага чысла. Давайце пачакаем, і ўбачым. Факт, што частка прадпрымальнікаў па новых правілах працаваць не зможа і закрыецца. Гэта дакладна. Што будуць рабіць астатнія? Пабачым. Сітуацыя ў краіне моцна змянілася. Указ прымалі вясной, тады ўсё было іначай. Цяпер трэба неяк рэагаваць на перамены”, — расказвае кіраўнік Аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва” Анатоль Шумчанка.

Шумчанка нагадвае, што закрыццё іпэшнікаў адаб’ецца не толькі на тых, хто прывык абнаўляць гардэроб на рынках. Кожны з прадпрымальнікаў, па-старому ён працуе, альбо па-новаму, плаціць падаткі ў бюджэт. Калі частка гандляроў насамрэч пойдзе касіць сабакам сена, дзяржава проста не далічыцца грошай, якія ёй цяпер зусім не лішнія.

Іпэшнік са Ждановічаў: Сена сабакам касіць будзем! Людзей і так няма на рынку

Іпэшнікі са Жданоў масава сыходзяць у адпачынкі

Удзень у нядзелю 1 сакавіка на рынку ў Ждановічах незвычайна — чароды пакупнікоў сноўдаюць паміж адзінкавымі адчыненымі гандлёвымі кропкамі. Большасць боксаў закрытая, на некаторых вісяць рукапісныя паперкі з тлумачэннямі — “Сышла ў адпачынак”, “Кропка закрытая на інвентарызацыю”, “Крама не працуе”.

Указ №222, падпісаны кіраўніком краіны вясной 2015 года, абавязвае прыватных прадпрымальнікаў мець сертыфікаты якасці на ўвесь тавар. Яго ўступленне ў сілу некалькі разоў адкладвалася — 1 судзеня 2016 года з’яўляецца, па словах Лукашэнкі, “апошнім тэрмінам”. Гандляры з рынкаў масава наракаюць, што абавязковая сертыфікацыя прынясе шмат шкоды — атрымаць сертыфікаты якасці ў месцах набыцця тавару (звычайна — у Расіі) часта проста немагчыма. А сертыфікацыя ў Беларусі вельмі дарагая і значна павысіць кошты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі