ІПшніца, у якой канфіскавалі тавар на $1 млн, трапіла ў бальніцу
У прадпрымальніцы з Гомеля канфіскавалі брэндавы абутак і адзенне.
Як паведамілі Еўрарадыё у падатковай інспекцыі Цэнтральнага раёна Гомеля, прадпрымальніца шпіталізаваная. Але прызначаны ёй штраф — 3 мільёны рублёў — яна ўжо заплаціла.
Нагадаем, падчас праверкі міліцыянеры ды падаткавікі выкрылі "факты недобрасумленнага гандлю" ў сталічным гандлёвым цэнтры “Еўропа”. 41-гадовая прадпрымальніца з Гомеля ўвозіла ў Беларусь брэндавыя маркі абутку ды адзення з Італіі, Францыі пад выглядам рэчаў, набытых у Расіі. Тавар рэалізоўваўся ў Гомелі і Мінску. Сталічная міліцыя адзначае, што тавар прадаваўся таксама без уліку яго касавым абсталяваннем.
Канфіскацыя адбылася 5 ліпеня, а суд прайшоў 25 верасня. Канфіскаваны тавар, а гэта болей за 100 найменаванняў адзення і абутку, звернуты ў даход дзяржавы.
Фота — Fotolia