Ірак спыніў прамыя авіязносіны з Беларуссю

Міжнародны аэрапорт "Багдад" / wikipedia.org​
Міжнародны аэрапорт "Багдад" / wikipedia.org​

Ірак спыніў прамыя палёты грамадзянскай авіяцыі ў Беларусь. Пра гэта паведамляе нацыянальнае іракскае інфармацыйнае агенцтва са спасылкай на МЗС Ірака, піша ТАСС.

"Іракскія авіялініі" пацвердзілі, што не будуць аднаўляць палёты ў Мінск.

Як паведамляла Еўрарадыё, Турэцкая авіякампанія Turkish Airlines паабяцала не перавозіць грамадзян Ірака, Сірыі і Емена з Турцыі ў Беларусь. Старшыня Еўрарады Шарль Мішэль падзякаваў за гэта рашэнне кіраўніцтву Турцыі і турэцкаму Кіраванню грамадзянскай авіяцыі.

З улікам рашэння не пускаць іракцаў і на рэйсы, якія ідуць праз Турцыю, маршрут з Ірака ў Беларусь зараз будзе значна складанейшы, бо прыйдзецца знаходзіць новыя шляхі перамяшчэння. Разам з тым у Беларусі ўжо знаходзяцца тысячы мігрантаў з іншых краін Блізкага Усходу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі