Іран падаў заяўку ў ЕАЭС

Міхаіл Мясніковіч і іранскі міністр прамысловасці Абас Аліябадзі падчас падпісання Пагаднення аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Іранам

Міхаіл Мясніковіч і іранскі міністр прамысловасці Абас Аліябадзі падчас падпісання Пагаднення аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Іранам / eec.eaeunion.org

Іран падаў заяўку на атрыманне статусу дзяржавы-назіральніка ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Пра гэта расказаў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў у Нясвіжы, дзе сёння прайшло пасяджэнне Міжурадсавета.

"Карыстаючыся выпадкам, хацеў бы таксама праінфармаваць, што наш гандлёвы партнёр Іран выказаў зацікаўленасць у атрыманні статусу. Адпаведную ноту мы атрымалі 27 траўня", — паведаміў Сагінтаеў. Паводле яго, заяўка будзе разгледжаная ў вызначаным парадку.

Нагадаем, у снежні мінулага года падчас пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу было падпісанае Пагадненне аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і яго дзяржавамі-чальцаміі, з аднаго боку, і Іранам, з другога. Кіраўнік Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч тады казаў, што гэтае пагадненне "перавядзе гандаль паміж нашымі краінамі на якасна новы ўзровень". Ён назваў гэтую здзелку "амбіцыйнай". Дакумент прадугледжваў, што "ўвазныя мытныя пошліны будуць ліквідаваныя ў дачыненні да амаль 90% таварнай наменклатуры, на долю якой прыпадае больш за 95% нашага ўзаемнага гандлю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі