Іран падключыўся да праблемы з мігрантамі на беларуска-літоўскай мяжы

Іран з дапамогай беларускага боку вырашае праблему пацярпелых суайчыннікаў / РІА "Новости"​
Іран з дапамогай беларускага боку вырашае праблему пацярпелых суайчыннікаў / РІА "Новости"​

У МЗС Ірана заявілі аб заклапочанасці праблемай іранскіх мігрантаў на мяжы Беларусі і Літвы, паведамілі "Інтэрфакс-Захад" у амбасадзе Ірана ў Беларусі ў панядзелак.

"Наша амбасада знаходзіцца ў пастаянным кантакце з адпаведнымі беларускімі структурамі і афіцыйна праінфармавала беларускі бок аб сур'ёзнай заклапочанасці Ісламскай Рэспублікі Іран становішчам іранскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкім становішчы на мяжы", — адзначылі ў прэс-службе амбасады.

Амбасада звярнулася па дапамогу да беларускага боку з просьбай дапамагчы ўсталяваць сувязь з дадзенымі іранскімі грамадзянамі і неадкладна расследаваць сітуацыю.

"Акрамя тэлефоннай размовы амбасадара з адным з гэтых грамадзян сёння раніцай дэлегацыя амбасады накіравалася ў беларуска-літоўскі памежны раён, каб вывучыць становішча іранскіх грамадзян і падрыхтаваць умовы для іх вяртання", — праінфармавалі ў пасольстве.

Дэлегацыя пасольства знаходзіцца ў памежнай зоне. У супрацоўніцтве з рэгіянальнымі памежнікамі яна спрабуе "як мага хутчэй вырашыць праблемы пацярпелых суайчыннікаў", паведамляе дыпмісія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі