Іран плануе накіраваць у Беларусь “вялікую колькасць студэнтаў”

Іран плануе накіраваць у Беларусь сваіх студэнтаў.
Паводле словаў кіраўніка знешнепалітычнага ведамства гэтай краіны Манучэхра Матакі, Тэгеран высока ацэньвае якасць вышэйшай адукацыі ў Беларусі.

“Мы маем намер накіраваць вялікую колькасць студэнтаў на навучанне ў вашу краіну”, — заявіў ён у Мінску падчас перамоваў з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым, паведамляе БЕЛТА.

Ці далі беларускі ўлады згоду прыняць “вялікую колькасць” маладых іранцаў, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі