Іран усталяваў камеры ў грамадскіх месцах, каб шукаць жанчын без хіджаба

Але кіраўнік судовай сістэмы Ірана папярэдзіў урад: арышты і турэмныя тэрміны — дрэнны сродак пераканання / pixabay
Але кіраўнік судовай сістэмы Ірана папярэдзіў урад: арышты і турэмныя тэрміны — дрэнны сродак пераканання / pixabay

Улады Ірана пачалі ўсталёўваць камеры ў грамадскіх месцах, каб шукаць жанчын без хіджаба, піша ВВС.

Па законе ў Іране жанчыны абавязаны пакрываць валасы хіджабам, то бок, хусткай. Тым, хто парушае гэты закон, пагражае штраф ці арышт.

Паліцыя заявіла, што кабетам, заўважаным непакрытымі валасамі, будуць адпраўлены “папераджальныя тэкставыя паведамленні пра наступствы”.

У верасні 2022 года ў Іране пасля арышту па абвінавачанні ў парушэнні правілаў нашэння хіджаба памерла маладая дзяўчына Махса Аміні. Яе смерць выклікала маштабныя пратэсты па ўсёй краіне. Цяпер, нягледзячы на рызыку быць арыштаванымі, усё больш за кабет адмаўляюцца насіць хіджаб.

Старшыня судовай сістэмы Ірана Голамхоссейн Мохсени-Эджеи папярэдзіў, што масавыя рэпрэсіі могуць аказацца не самым дзейсным спосабам уплыву на іранскіх кабет. Ён сказаў, што “культурныя праблемы павінны вырашацца культурнымі сродкамі”.

“Калі мы хочам рашыць такія праблемы арыштамі і турэмным зняволеннем, выдаткі ўзрастуць, і мы не ўбачым жаданага эфекту”, — сказаў ён.

У Іране нярэдкія публічныя нападкі на жанчын, якія адмаўляюцца павязваць хусткі, піша ВВС. На мінулым тыдні ў сеткі з'явілася відэа, на якім бачна, як мужчына кідае ёгурт у дзвюх жанчын без хіджаба. У далейшым абедзве гэтыя жанчыны — а таксама і мужчына, які на іх напаў — былі арыштаваныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі