У Паўднёвай Карэі прэзідэнт увёў ваеннае становішча

Юн Сок Ёль

Юн Сок Ёль / rupor.md

У Паўднёвай Карэі абвясцілі ваеннае становішча. Прэзідэнт краіны Юн Сок Ёль патлумачыў сваё рашэнне неабходнасцю "выкаранення паўночнакарэйскіх сілаў".

У сімпатыях да КНДР кіраўнік дзяржавы абвінаваціў апазіцыю, якая спрабуе абвясціць яму імпічмент. Ён назваў парламент "групай злачынцаў" і заявіў, што выканаўчая ўлада паралізаваная праз дзеянні "прыхільнікаў КНДР".

"Каб абараніць Паўднёвую Карэю ад пагрозаў, якія ідуць з боку камуністычных сілаў Паўночнай Карэі, і ліквідаваць антыдзяржаўныя элементы, я абвяшчаю надзвычайнае становішча ваеннага часу", — абвясціў Юн Сок Ёль у тэлезвароце.

Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі збірае нараду ключавых вайсковых камандзіраў.

Тым часам парламент краіны прагаласаваў за адмену ваеннага становішча. За гэта прагаласавалі 190 з 300 дэпутатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі