Усе іконы ў стылі анімэ ў Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі"
Іконы ў стылі анімэ
Усе іконы ў стылі анімэ ў Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі". Такое рашэнне на мінулым тыдні прыняў суд Ленінскага раёна Брэста. У адпаведнасці з ім, у РБ пад забарону трапілі плакаты, стыкеры і налепкі ікон у стылі анімэ.
Першыя анімэ-іканапісцы з'явіліся ў Японіі. У 2010-я ў іх знайшліся паслядоўнікі ў Расіі. Яшчэ пяць гадоў таму "праваслаўнымі анімэ-іконамі" зацікавілася Руская Праваслаўная Царква. Сілавікі правялі праверку і ніякага крыміналу на той час не знайшлі. Але ў цяперашнія часы ўсё можа змяніцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.