Іранец Мерхдад, якога хацелі дэпартаваць з Беларусі, пакуль застаецца ў Мінску

Іранец Мерхдад, якога хацелі дэпартаваць з Беларусі, пакуль застаецца ў Мінску

Іранец Мерхдад Джамшыдыян, якога хацелі выслаць з Беларусі, застанецца ў Мінску. Такое рашэнне  прыняў суд Маскоўскага раёна сталіцы, піша TUT.by. Такім чынам ён адмяніў рашэнне аддзела па грамадзянстве і міграцыі.

Мерхдад 11 месяцаў правёў у ізалятары ў чаканні рашэння свайго лёсу. Ён пражыў у Беларусі болей за 20 гадоў, стварыў тут сям’ю і прыняў хрысціянства. Яго жонка і трое дзяцей з’яўляюцца беларускімі грамадзянамі.

Іранскія ўлады патрабавалі яго дэпартацыі з 2012 года нібыта паводле абвінавачання ў забойстве маці і роднага брата. Аднак праваабаронцы заяўлялі, што гэта толькі нагода вярнуць Мерхдада на радзіму, дзе яго чакае смяротная кара за прыняцце хрысціянства. Таксама вядома, што яго брат быў актывістам апазіцыі і пераслед можа быць абумоўлены палітычнымі прычынамі.

15 сакавіка аддзел па грамадзянстве і міграцыі Маскоўскага РУУС прыняў рашэнне аб дэпартацыі Мерхдада ў Іран, аднак цяпер гэтае рашэнне адмяніў суд і справу накіравалі на новы разгляд.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі