Іранскі мігрант не змог трапіць у Літву з Беларусі і кідаў у памежнікаў камяні

Іранскі мігрант не змог трапіць у Літву з Беларусі і кідаў у памежнікаў камяні

Сітуацыя з нелегальнымі мігрантамі на літоўска-беларускай мяжы застаецца напружанай. Пра гэта кіраўнік Лаварышкскай заставы Аўрэліюс Кірылавас распавёў журналістам delfi.lt.

Лаварышкская застава займае 22 км мяжы з Беларуссю. Па словах Кірылаваса, на іх заставе падчас мігранцкага крызісу фіксуецца адна з самых вялікіх нагрузак. Ад 3 жніўня, калі пачала дзейнічаць забарона на прыняцце мігрантаў, якія незаконна пераходзяць мяжу, на гэтым участку не ўпусцілі каля 40 чалавек. 

У мінулы панядзелак, кажа памежнік, быў зафіксаваны агрэсіўны мігрант. "У панядзелак давялося развярнуць нахабнага іранца. Ён раззлаваўся, што яго не пускаюць, лаяўся і камянямі кідаўся", — кажа Кірылавас і дадае, што сіла супраць мужчыны не ўжывалася. Праз нейкі час гэтага і іншых мігрантаў на беларускім баку забраў аўтамабіль.

Кірылавас кажа, што ў ліпені праз мяжу ішлі пераважна грамадзяне Ірана, цяпер — Кубы, Індыі, Шры-Ланкі, Ірана. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі