Ірына Крыўко прапусціць два этапы Кубка свету па біятлоне
Лідарка беларускай жаночай зборнай па біятлоне Ірына Крыўко прапусціць два этапы Кубка свету, піша "Прессбол". Гаворка ідзе пра абодва паўночнаамерыканскія этапы спаборніцтваў.
Цяпер Крыўко займае дзевятае месца ў агульным заліку Кубка свету. Біятланістка кажа, што пасля пропуску двух этапаў яна не ўтрымаецца ў першай дзясятцы. "Але чэмпіянаты Еўропы і свету для нас важней", — дадае яна.