"Існаваў і працягне існаваць": што будзе з беларускім Чырвоным Крыжам
Валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, фота ілюстрацыйнае
Беларускі Чырвоны Крыж, верагодна, больш нельга назваць паўнапраўным удзельнікам Руху Чырвонага Крыжа. Але гэта не значыць, што ён застанецца зусім без грошай.
У Беларускім таварыстве Чырвонага Крыжа адмовіліся адхіляць свайго генсакратара Дзмітрыя Шаўцова — і цяпер сутыкнуцца з санкцыямі. Мы папрасілі прававы аддзел НАУ пракаментаваць, як будзе праходзіць "развод" з міжнароднымі партнёрамі.
Беларускі Чырвоны Крыж — гэта не філіял
Юрыдычна беларускі Чырвоны Крыж не з'яўляецца і ніколі не з'яўляўся філіялам Міжнароднага Чырвонага Крыжа — ды і самога такога паняцця як "Міжнародны Чырвоны Крыж" не існуе, адразу адзначае эксперт у галіне міжнароднага гуманітарнага права (на ўмовах ананімнасці).
— БТЧК з'яўляецца нацыянальным таварыствам Чырвонага Крыжа ў Беларусі, створаным у адпаведнасці з мясцовым заканадаўствам. Ён з'яўляецца сябрам Міжнароднага Руху Чырвонага Крыжа і Міжнароднай Федэрацыі Чырвонага Крыжа.
Асобна існуе Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа, які ўваходзіць у Рух.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.