Іспанскія сацыялісты пратэстуюць з дапамогай Iron Maiden

У іспанскай Вілаве сацыялісты ўпрыгожылі свае месцы ў гарадской зале паседжанняў сцягам з малюнкам знака гурта Iron Maiden - Эдзі. Такая акцыя сацыялістаў стала часткай «вайны палітычных знакаў», распачатай пасля таго, як чальцы рады з ліку басконскіх сепаратыстаў сталі вывешваць падчас паседжанняў чырвона-бела-зялёны басконскі сцяг, паведамляе Lenta.ru.

«Сцяг Iron Maiden значыць для мяне вельмі шмат. Калі я вымушаны трываць іх сцяг, то хай і яны трываюць асобу Эддзі», - заявіў лідэр сацыялістаў Хасэ Луіс Урыс. Чальцы кансерватыўнай партыі «Наварскае народнае адзінства» падтрымалі пратэст сацыялістаў і зараз упрыгожваюць свае месцы ў гарадской радзе сцягам футбольнага клуба La Liga.

Нагадаем, што знак Iron Maiden - «Эдзі-галава» - быў прыдуманы ў канцы 70-х гадоў асвятляльнікам Дэйвам Біслі на аснове маскі тэатра кабукі, якая ўпрыгожвала сцэну на канцэртах гурта. З тых часоў малюнак Эдзі з'яўляўся на вокладках усіх альбомаў Iron Maiden.

Фота: www.maidenbox.narod.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі