ІТ-кампанія беларуса — у дзясятцы найбольш паспяховых у ЗША
Кампанія Forbes штогод публікуе справаздачу Fast Tech 35.
У яе трапляюць амерыканскія тэхналагічныя кампаніі, акцыі якіх каціруюцца на фондавым рынку і прыбытак якіх рос найбольш хутка на працягу апошніх трох гадоў. Акрамя таго, іх продажы не павінны падаць ніжэй за 150 мільёнаў долараў ЗША ў год. Пры гэтым рынкавая вартасць кампаніі павінна складаць мінімум паўмільярда долараў.
У першую дзясятку рэйтынгу ўвайшлі такія вядомыя кампаніі як Apple, Facebook і LinkedIn. На шостым месцы размясцілася кампанія EPAM Systems. Яе заснавальнікам, прэзідэнтам і старшынёй рады дырэктараў з’яўляецца беларускі прадпрымальнік Аркадзь Добкін.
Фота — epam.by