Італьянская мадэль паабяцала аральны сэкс 19 мільёнам мужчын
27-гадовая італьянская акторка і мадэль Паола Сауліна паабяцала аральны сэкс усім мужчынам, якія прагаласуюць супраць рэформаў, якія прапанаваў экс-прэм'ер Матэа Рэнца. На рэферэндуме, які адбыўся 5 снежня, супраць рэформаў прагаласавалі 60% італьянскіх выбарцаў, прычым сярод іх было 19,4 мільёна мужчын.
Пасля рэферэндуму Сауліна абвясціла графік, калі і ў якіх гарадах будзе выконваць абяцанне. Першы этап гэтага своеасаблівага "сэкс-квэста" пачаўся ў Рыме 7 студзеня і завяршыўся 21 студзеня ў Палерма, паведамляе bigpicture.ru.
Мадэль распавяла, што за першыя два тыдні яна задаволіла каля 400 італьянцаў, але спыняцца не збіраецца. Другі тур яе паездкі працягнецца да 8 сакавіка.
Свае абяцанні яна выконвае ў асаблівым пакоі. Каб трапіць туды, неабходна загадзя даслаць ліст на электронную пошту Pompa Tour ("Помпа-тур") і прайсці адбор. Тым, каму пашчасціла, Сауліна дасылае паведамленне з асаблівым кодам, часам спаткання і адрасам.
У маршрутным лісце дзяўчыны значацца гарады Фоджа, Кампабаса, Пазітана, Катандзара, Салерна, Кальяры ды іншыя.
Каб даказаць скептыкам, што яна выконвае свае абяцанні, Сауліна размясціла некалькі фатаздымкаў у свой акаўні на Instagram.
Дарэчы, Рэнца пасля паразы на рэферэндуме падаў у адстаўку. Ён прапаноўваў спрасціць прыняцце законаў, утрая скараціць сенат (верхнюю палату парламента) і цэнтралізаваць уладу.