Іван Доўбаш: Калі я тэрарыст-смяротнік, чаму я жывы і не арыштаваны?

Іван Доўбаш: Калі я тэрарыст-смяротнік, чаму я жывы і не арыштаваны?

Іван і Аляксей Доўбашы, якіх з падачы расійскага сайта Lifenews называюць выканаўцамі тэрактаў у Бруселі, выйшлі на сувязь з Еўрарадыё.

“Калі мы смяротнікі, чаму мы цяпер жывыя? Калі мы тэрарысты, чаму нас не арыштавалі?” — абураецца Іван Доўбаш.

Ураджэнец Беларусі сцвярджае, што абвінавачванні ў тэрарызме на яго з братам пасыпаліся з 14 сакавіка. З гэтай нагоды хлопцы нават звярнуліся ў бельгійскія спецслужбы.

“Нам адказалі, што ім пра гэта нічога не вядома і прэтэнзій да нас няма”, — перадае гутарку з бельгійскімі спецслужбамі Іван Доўбаш.

“У мяне няма праблем з бельгійскай паліцыяй, я спакойна перасоўваюся па Еўрасаюзе. У паліцыі мне сказалі, што інфармацыя пра маю датычнасць да тэрактаў — лакальныя плёткі, і яны на іх не звяртаюць увагі”, — кажа Аляксей Доўбаш, якога сайт Lifenews са спасылкай на ФСБ Расіі назваў баевіком Ісламскай дзяржавы.

Інфармацыя пра датычнасць Аляксея да тэрактаў стала шокам для яго гомельскіх сяброў. Доўбаш часта прыязджае ў горад над Сожам да бабулі. Ён сапраўды прыняў іслам, але, як кажуць прыяцелі Доўбаша, з’яўляецца “добрым хлопцам”. Мясцовыя байкеры называюць яго мянушкай “Лёха Француз”.

Іван Доўбаш: Калі я тэрарыст-смяротнік, чаму я жывы і не арыштаваны?
Аляксей Доўбаш — злева (фота з яго акаўнта ў сацсетках)

"Гэта Лёша Доўбаш, у сацыяльных сетках запісаны як Халід. У Гомелі мы разам катаемся на матацыклах. Ён сам беларус, прыязджае да бабулі. Быў у Гомелі цэлае мінулае лета. Нармальны чалавек. Папросіш, каб пазычыў грошы, пазычае без пытанняў і кажа, што не трэба вяртаць”, — пазнае старэйшага з братоў-Доўбашаў гомельскі байкер Мікіта Матвіенка.

Таварышы Аляксея Доўбаша з Беларусі адзначаюць, што “Лёха Француз” “павернуты на ісламе, і ў яго шмат такіх жа сяброў у сацсетках”. Аднак пры гэтым ніхто ніколі не чуў ад Доўбаша пра Ісламскую дзяржаву ці джыхад.

Нагадаем, што два выбухі прагучалі раніцай 22 сакавіка ў міжнародным аэрапорце Брусэля. Спачатку паведамлялася пра 11 загінулых, 25 параненых. З будынка эвакуявалі людзей. Выбухі адбыліся ў зале вылету. Узровень пагрозы для ўсёй краіны павышаны да самага высокага — 4-га. Увесь гарадскі транспарт у спынены, самалёты перанакіроўваюцца ў іншыя аэрапорты.

Па дадзеных WSJ, бомбы былі ўзарваныя перад зонай дагляду. Некаторыя крыніцы паведамляюць, што перад выбухам былі чутныя стрэлы і выкрыкі на арабскай мове. Яшчэ адзін выбух прагрымеў ў брусэльскім метро. Па апошніх дадзеных, 34 чалавекі загінулі, больш за 150 атрымалі раненні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі