J:морс выпусцілі кліп-анонс новага альбома

J:морс выпусцілі кліп-анонс новага альбома

Гурт J:морс прадставіў загалоўны трэк свайго новага альбома "Воздух", які стане першым паўнафарматнікам каманды за апошнія 5 гадоў і выйдзе напрыканцы восені.


"Гэта песня пра нас, пра людзей, пра простыя, але складаныя рэчы, — распавядае лідар гурта Уладзімір Пугач. Я яе прыдумаў даволі даўно, некалькі гадоў не вяртаўся да яе, бо не было настрою спяваць пра паветра. Цяпер жа яна цалкам адлюстроўвае наш стан — мы прайшлі ўсе творчыя пературбацыі і зноў дыхаем на поўныя грудзі. Таму і альбом атрымаў такую назву".

 

Песня стала саўд-трэкам да фільма "Ро і Дж", знятага на студыі "Красный баян" рэжысёрам Яўгенам Лыткіным ды аператарам Максімам Малахавым. Галоўныя ролі ў ім сыгралі Алеся Грыбок і Георгій Пятрэнка. Стужка распавядае рамантычную гісторыю хлопца і дзяўчыны, якія па волі лёсу павінны знайсці шлях адзін да аднаго. Дарэчы, у кліпе можна ўбачыць першыя афіцыйныя кадры праекта яшчэ да яго прэм’еры, прызначанай на пачатак 2016 года. 

Прэзентацыя кружэлкі "Воздух" адбудзецца 7 лютага ў сталічным Prime Hall. 

Нагадаем, папярэдні альбом "J:морс" "Электричество" выйшаў у лістападзе 2010. Самым свежым на гэты момант дыскам гурта з’яўляецца складанка рарытэтаў "Фотаздымкі 2003-2014", выдадзеная ў чэрвені 2014. 

Фота Андрэй Краўчанка

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі