Каб арганізаваць суды над памерлымі, у Генпракуратуры РБ стварылі рабочую групу
У РБ завочна будуць судзіць і памерлых / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Каб арганізаваць суды над памерлымі, у Генпракуратуры Беларусі стварылі рабочую групу. Яна будзе распрацоўваць "прававы механізм" і займацца падрыхтоўкай законапраекта "для вызначэння парадку вытворчасці па крымінальных справах у дачыненні да памерлых асоб, якія маюць дачыненне да злачынстваў супраць міру і бяспекі чалавецтва, ваенных злачынстваў".
"Пасля ўнясення адпаведных змяненняў у заканадаўства стануць магчымыя крымінальныя працэсы ў дачыненні да карнікаў беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны", — рапартуе Генпракуратура.
Пра тое, што сёлета ў РБ пачнуцца завочныя суды не толькі над жывымі, але і над памерлымі, нядаўна заявіў генпракурор Андрэй Швед. Паводле яго слоў, судзіць збіраюцца катаў, якія пазбеглі адказнасці — нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых. Бальшавіцкіх катаў судзіць не збіраюцца — камуністычныя злачынствы не расследуюцца. Швед напісаў цэлую працу пра генацыд, і яе "нечакана" прызналі "найлепшай доктарскай дысертацыяй года ў Беларусі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.