Каб не здарыўся “Лукашэнка 2.0”. Чаму вам варта паўдзельнічаць у выбарах у КР
Адказ просты: каб пасля вяртання ў Беларусь дэмакраты не стварылі новы папулісцкі рэжым
Падчас рэформы Каардынацыйнай рады агучвалася, што цяперашні склад КР — пераходны. І хутка трэба праводзіць выбары. Ці не? Паслухалі дэбаты на гэты конт і пераказваем вам аргументы “за” і “супраць”.
Аргументы “за”
Раман Кісляк: “Пакуль я бачу папулістаў, “Лукашэнку 2.0”, якія імкнуцца да лідарства”
— Я не разумею, адкуль узялося пытанне неабходнасці выбараў. Ёсць толькі адно пытанне, якое трэба вырашыць, — пытанне бяспекі. Усё іншыя аргументы “супраць” — даволі сумнеўныя.
КР упершыню стала прадстаўнічым органам, і вельмі важна, каб наступны склад фармаваўся менавіта ў выніку выбару людзей. Трэба даць людзям магчымасць выбіраць і быць абранымі ў гэты орган. Гэта частка фармавання палітычнай культуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.