Каб патрапіць у пяцёрку на "Еўрабачанні", Ланской не хапіла 1 736 000 еўра
На падрыхтоўку да міжнароднага конкурса песні беларускім бокам было патрачана 264 тысячы еўра.
З іх — 154 тысячы еўра "на прасоўванне" Алёны Ланской. Паводле прадусара спявачкі Дзмітрыя Баранава, для патраплення ў пяцёрку лепшых "неабходна было не менш за два мільёны еўра", інфармуе сайт naviny.by.
Нагадаем, Ланская заняла 16-е месца сярод 26-ці ўдзельнікаў фінала "Еўрабачання-2013".