Кабінет працуе над тым, каб беларусам у Літве працягвалі выдаваць ВНЖ

Літоўскі і беларускі сцягі / lrp.lt
Літоўскі і беларускі сцягі / lrp.lt

Дэпутаты літоўскага Сейма змякчылі да другога чытання закон пра візавыя абмежаванні для грамадзян Беларусі і Расіі пад ціскам грамадскасці. Пра гэта Еўрарадыё заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі:    

“Гэта адбываецца ў тым ліку пад ціскам грамадскасці і пры непасрэдным удзеле Офіса Святланы Ціханоўскай і Пераходнага кабінета, дзе была камунікацыя і агучаныя пазіцыі. Тое, што мы цяпер бачым, вядзе акурат да таго, што літоўскі бок прыслухаўся да меркавання беларусаў і каб ні ў якім разе не было больш перашкодаў для беларусаў”.

У прыватнасці, рашэнне пра абмежаванні на выдачу відаў на жыхарства беларусам адкладзенае да 1 ліпеня 2023 года. Кавалеўскі кажа, што прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці працуюць над вырашэннем гэтага пытання.

“Мы тут кіруемся тымі ўстаноўкамі, якія маем даўно: каб міграцыйныя практыкі што да беларусаў былі такімі ж, як і да іншых нацыяў. І калі ўжо казаць пра нейкія папраўкі для беларусаў, то каб яны толькі палягчалі вырашэнне праблем беларусаў. Многія з нас знаходзяцца тут ва ўразлівым стане — і ў Літве, і ў Беларусі. Той праект закона, які мы бачылі, — мы працавалі над гэтай праблемай. І выглядае на тое, што да нас прыслухаліся. І літоўскія палітыкі не стваралі перашкод беларусам”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі