Кабякоў на перамовах па газе ў Маскве: Беларусь зойме канструктыўную пазіцыю

Кабякоў на перамовах па газе ў Маскве: Беларусь зойме канструктыўную пазіцыю

Беларускі бок гатовы знайсці канструктыўны падыход па ўсіх складаных пытаннях узаемадзеяння з Расіяй. Пра гэта заяўляе прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым у Маскве 12 ліпеня.

“Беларуская дэлегацыя настроеная абсалютна на поўны канструктыўны падыход, з тым, каб мы знайшлі развязку па гэтых адчувальных няпростых пытаннях”, — кажа Кабякоў.

Па словах Мядзведзева сустрэча кіраўнікоў урадаў носіць аператыўны характар:

“Акрамя бягучых пытанняў нашага супрацоўніцтва, ёсць адно вельмі значнае — сітуацыя, якая склалася ў сферы энерганосьбітаў”, — кажа ён і дадае, што па пастаўках энерганосьбітаў вяліся кансультацыі на ўзроўні віцэ-прэм’ераў і профільных міністэрстваў. Але з-за таго, што рашэнні не былі прынятыя, "мы дамовіліся сустрэцца ў Маскве".

Разам з тым, Мядзведзеў адзначае высокі ўзровень беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі