Кабякоў павіншаваў з прызначэннем прэм'ера Расіі, а прэм'ера Арменіі — не

Кабякоў павіншаваў з прызначэннем прэм'ера Расіі, а прэм'ера Арменіі — не

Андрэй Кабякоў павіншаваў з прызначэннем прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, а прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна — не. Пашынян, лідар вулічных пратэстаў і апазіцыянер, узначаліў армянскі кабінет міністраў 8 траўня. У тэлефоннай размове яго павіншаваў з прызначэннем прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Аляксандр Лукашэнка не віншаваў новага прэм'ера Арменіі. Але ён накіраваў віншаванне з Днём Перамогі прэзідэнту Арменіі Армену Саркісяну.

Магчыма, Кабякоў адправіць віншаванне ў Ерэван у бліжэйшы час.

Як вядома, пасля канстытуцыйнай рэформы рэальная ўлада ў Арменіі знаходзіцца ў руках прэм'ер-міністра, а не прэзідэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі