Кабякоў: Прадукцыя БМЗ будзе запатрабаваная ў карпарацыях Mercedes і BMW

Кабякоў: Прадукцыя БМЗ будзе запатрабаваная ў карпарацыях Mercedes і BMW

Беларускі металургічны завод мае ўсе шанцы выйсці больш моцным з няпростай сітуацыі, якая склалася ў металургічнай галіне. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў пасля наведвання прадпрыемства ў Жлобіне, перадае БЕЛТА.

"Цяпер вялікі лік металургічных прадпрыемстваў адчуваюць цяжкасці, зачыняюцца, прычым не толькі ў Расійскай Федэрацыі. Фактычна ў гэтай галіне ідзе барацьба за выжыванне. Аднак ёсць упэўненасць, што БМЗ выйдзе з няпростай сітуацыі мацнейшым", — заявіў кіраўнік урада.

Завершаная мадэрнізацыя прадпрыемства дасць магчымасць выпускаць гатовую прадукцыю без прамежкавых паўфабрыкатаў. На думку Кабякова, прадукцыя БМЗ будзе запатрабаваная як у Беларусі, так і на знешніх рынках — у такіх буйных машынабудаўнічых карпарацыях, як Mercedes і BMW.

"Разам з тым неабходна больш старанна прапрацаваць эканамічны складнік. Мы разлічваем, што БМЗ стане адным з флагманаў беларускай прамысловасці", — дадаў кіраўнік урада.

Гендырэктар ААТ "БМЗ" Анатоль Савянок паведаміў, што ў 2015 годзе прадпрыемтсва змагло знізіць сабекошт прадукцыі за кошт розных напрамкаў на 97 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі