“Каго любіш?”: ці здольная мова абараніць Беларусь — эфір з Ветравай
Ліза Ветрава / Еўрарадыё
Падзеі 2020 года дзіўным чынам, але сталі пачаткам росту цікаўнасці беларусаў да свайго, беларускага. Пачынаючы ад беларускай музыкі, паэзіі і тэатра да гісторыі, нацыянальнай культуры і беларускай мовы. Чытаць кнігі па-беларуску, слухаць айчынную музыку, наведваць лекцыі па гісторыі Беларусі і курсы "Мова нанова" стала папулярным. У лепшым сэнсе гэтага слова. З таго часу прайшло ўжо тры гады, і такое адчуванне, што нібыта гэтая цікавасць ізноўку пачала… змяншацца, скажам так.
Што насамрэч з’яўляецца прычынай гэтага спаду цікавасці, калі ён сапраўды ёсць? Чым адметныя беларускамоўныя праекты ў ютубе і сацсетках і ці здольныя яны перацягнуць на сябе ўвагу беларусаў ад расійскіх праектаў? Ці магчыма сёння папулярызаваць беларускую мову ўнутры Беларусі і агулам сярод беларусаў і беларусак? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ютуб-блогерка, вядоўца ютуб-каналаў "Годна" і "БусьБеларусь", зорка TikTok Лізавета Ветрава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.