Калі сітуацыя ў Афганістане абвострыцца, у Таджыкістан перакінуць сілы АДКБ

У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан / Reuters​
У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан / Reuters​

У выпадку абвастрэння сітуацыі ў Афганістане ў Таджыкістане, які мяжуе з гэтай краінай, можа быць размешчаны вайсковы кантынгент дзяржаў — удзельніц АДКБ, заявіў дзяржсакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч. Яго артыкул публікуе sb.by. Беларусь, нагадаем, з'яўляецца ўдзельніцай АДКБ.

"Далейшае абвастрэнне і непрадказальнасць абстаноўкі не выключаюць у тым ліку прыняцця рашэння аб размяшчэнні вайсковых кантынгентаў дзяржаў — членаў арганізацыі на тэрыторыі Таджыкістана ў мэтах аховы таджыкска-афганскай мяжы", — сказаў Вальфовіч.

Для гэтай мэты могуць быць задзейнічаныя Калектыўныя сілы хуткага разгортвання Цэнтральнаазіяцкага рэгіёна і Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання АДКБ.

Раней, нагадаем, дзяржсакратар АДКБ Станіслаў Зась таксама казаў, што ў выпадку абвастрэння сітуацыі саюзнікі дапамогуць Таджыкістану: "Будуць прынятыя ўсе неабходныя калектыўныя меры, прадугледжаныя статутнымі дакументамі". Пры гэтым уласна ў Афганістан сілы АДКБ накіраваныя не будуць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі