Станіслаў Зась: АДКБ дапаможа Таджыкістану пры пагрозе на афганскай мяжы
Абстаноўка на мяжы Таджыкістана і Афганістана цалкам кантралюецца. Таму няма неабходнасці выкарыстоўваць механізмы АДКБ у гэтым рэгіёне. Пра гэта заявіў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась.
Ён падкрэсліў, што ў АДКБ выклікае глыбокую занепакоенасць змена абстаноўкі ў рэгіёне і імклівы наступ руху "Талібан".
"У выпадку абвастрэння становішча і пагрозы бяспецы Рэспублікі Таджыкістан для аказання дапамогі саюзніку будуць прынятыя ўсе неабходныя калектыўныя меры, прадугледжаныя статутнымі дакументамі", — цытуе БЕЛТА словы Зася.
Ён дадаў, што правёў сёння тэлефонныя перамовы з міністрам абароны Таджыкістана Шэралі Мірзо і сакратаром Савета бяспекі гэтай краіны Насруло Махмудзада. Па словах Зася, таджыкскія сілавыя структуры цалкам кантралююць сітуацыю на мяжы.
Бліжэйшым часам каля таджыкска-афганскай мяжы плануецца правесці
вучэнні Калектыўных сіл АДКБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.