“Калі заўтра вайна”: ці гатовы да гэтага Захад — эфір з Мошасам

Аркадзь Мошас / Еўрарадыё

Аркадзь Мошас / Еўрарадыё

На Захадзе ўзмацняюцца “правацкія” і антыэмігранцкія настроі, а палітыкі-папулісты набываюць усё большую папулярнасць. Да ўсяго, па назіраннях экспертаў, прарасійскія прапагандысты і лабісты актывізаваліся і дзейнічаюць даволі паспяхова. А “стомленасць ад вайны” заходняга грамадства прыводзіць да таго, што галасы за перамовы з Пуціным на ўмовах Масквы гучаць усё грамчэй.

Ці сапраўды існуе небяспека прыходу да ўлады папулістаў у краінах ЕС і якія пагрозы гэта можа мець для беларусаў за мяжой? Якую стратэгію на 2024 год у дачыненнях з беларускімі дэмсіламі найхутчэй абярэ Еўрасаюз? Ці варта спадзявацца на зрухі ў вырашэнні пытання з палітвязнямі і ці не зменіць Захад сваю пазіцыю адносна лукашэнкаўскага рэжыма? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі