Каліноўцы абралі "палітычны сойм палка"
Каліноўцы / t.me/belwarriors
Каліноўцы абралі "палітычны сойм палка", ён складаецца з дзесяці чалавек. Пра гэта ў стрыме ў пятніцу заявіў намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук ("Ігар").
"Гэта ў асноўным хлопцы, якія маюць баявы досвед, і маюць давер сваіх пабрацімаў, — кажа Кабанчук. — Адбыліся невялічкія выбары... Гэты орган прымае і зацвярджае палітычнае бачанне... куды мы рухаемся далей... У нас шмат людзей з рознымі поглядамі. Але палітычная рада дазваляе нам прыйсці да агульнай пазіцыі".
Полк Каліноўскага ваюе ва Украіне супраць расійскіх акупантаў, але думае і пра "палітычныя крокі". "Сойм палка" вырашае найперш унутраныя пытанні падраздзялення, кажа Вадзім Кабанчук. Пры гэтым ён дапускае, што ў будучыні можа з'явіцца "палітычнае крыло" — для вырашэння праблем беларускай дыяспары ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.