Каліноўцы запусцілі з Украіны ў Беларусь вялізны БЧБ-сцяг

Бел-чырвона-белы сцяг на ўкраінска-беларускай мяжы

Бел-чырвона-белы сцяг на ўкраінска-беларускай мяжы / t.me/belwarriors/

У аўторак прадстаўнікі палка Каліноўскага разам з валанцёрамі запусцілі ў неба каля ўкраінска-беларускай мяжы вялізны сцяг памерам 5 на 10 метраў. Сцяг паляцеў у напрамку Беларусі, адзначае прэс-служба падраздзялення.

Акцыя прысвечана Дню нацыянальнага сцяга, які адзначаецца 19 верасня. У 1991-м беларускі парламент зацвердзіў герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг дзяржаўнымі.

Каліноўцы пішуць, што "акцыя са сцягам, закліканая нагадаць грамадзянам, што рана ці позна гэты сцяг залунае па ўсёй нашай краіне — па вольнай Беларусі!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі