Каля 300 спартоўцаў падпісаліся пад лістом супраць гвалту і за новыя выбары

Каля 300 спартоўцаў падпісаліся пад лістом супраць гвалту і за новыя выбары

З заявай супраць гвалту і за новыя прэзідэнцкія выбары выступіла спартыўная грамадскасць Беларусі. 

У звароце, які цытуе by.tribuna.com, асуджаюцца фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах, а таксама грубы гвалт з боку сілавікоў над мірнымі пратэстоўцамі.  

"Мы ўсе верым, што сярод супрацоўнікаў праваахоўных органаў ёсць годныя людзі і сапраўдныя прафесіяналы. Тым не менш, відавочна, што шэраг супрацоўнікаў аддалі, а іншыя супрацоўнікі выканалі злачынныя загады па ўжыванні неабгрунтаванай, часцяком непрапарцыйнай, сілы ў дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь", — канстатуюць спартоўцы.

Яны выстаўляюць свае патрабаванні:

1. прызнаць несапраўднымі выбары, якія прайшлі 9 жніўня. Адправіць у адстаўку цяперашні склад ЦВК — "з прыцягненнем да прадугледжанай заканадаўствам адказнасці". Правесці паўторныя выбары ў адпаведнасці з усімі міжнароднымі стандартамі;

2. вызваліць усіх грамадзян, затрыманых падчас дэманстрацый і недатычных да супрацьпраўнай дзейнасці;

3. вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў;

4. "спыніць супрацьпраўную дзейнасць супрацоўнікаў праваахоўных органаў і правесці праверку законнасці іх дзеянняў пачынаючы з моманту збору подпісаў для вылучэння ў кандыдаты ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

5. выявіць і пакараць вінаватых у збіцці і зверскіх здзеках з грамадзян, затрыманых падчас мірных дэманстрацый. Кіраўнікі сілавых структур, адказных за гвалт, павінны падаць у адстаўку.

6. аказаць паўнавартасную медыцынскую, псіхалагічную, прававую і матэрыяльную дапамогу ўсім пацярпелым ад неправамерных дзеянняў прадстаўнікоў сілавых структур".

Пад лістом падпісаліся 270 спартоўцаў. У іх ліку — чэмпіёны свету і прызёры міжнародных спаборніцтваў, у тым ліку Алміпійскіх гульняў: лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, плыўчыха Аляксандра Герасіменя, лёгкаатлетка Марына Арзамасава, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па фрыстайле Мікалай Казека, баскетбалістка Алена Леўчанка, бягуха Вольга Мазуронак, баскетбаліст Аляксандр Куль, футбольны трэнер Васіль Хамутоўскі ды іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі