Каля 500 спробаў незаконнага перасячэння мяжы спынілі польскія памежнікі
Большасць спробаў парушыць мяжу была спыненая / twitter.com/Straz_Graniczna
Каля 500 спробаў незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу зафіксавалі ў аўторак польскія памежнікі. Памежная служба Польшчы паведамляе пра 483 такія спробы.
Большасць з іх былі спыненыя. Толькі двум грамадзянам Ірака дазволілі застацца ў Польшчы. Яны затрыманыя.
Акрамя таго, супрацоўнікі памежнай службы Польшчы затрымалі 13 чалавек за дапамаганне ў незаконным перасячэнні мяжы.
Напярэдадні міграцыйны крызіс на мяжы ЕС з Беларуссю абмяркоўвалі ў Еўрапарламенце. Еўракамісар па ўнутраных справах Ільва Ёхансан паведаміла дэпутатам, што сёлета на межах паміж Беларуссю і ЕС зарэгістравана ўжо больш за 6000 "нерэгулярных" мігрантаў, у той час як у мінулым іх было каля 150. Дзеянні беларускіх уладаў, якія спрыяюць міграцыі, яна назвала "незаконным перамяшчэннем мігрантаў праз мяжу, спансараваным дзяржавай". Падчас абмеркавання гучалі заклікі ініцыяваць судовы працэс супраць Аляксандра Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.