Каля 600 тысяч абанентаў Velcom вымусілі перайсці на іншыя тарыфныя планы

Каля 600 тысяч абанентаў Velcom вымусілі перайсці на іншыя тарыфныя планы

Мабільны аператар Velcom з 1 лютага зачыняе 16 архіўных тарыфных планаў "з мэтай аптымізацыі і спрашчэння тарыфнай лінейкі". Аб зменах кампанія паведамляе на сваім сайце і праз СМС. Не мяняюцца толькі карпаратыўныя тарыфныя планы.

Калі да 1 лютага карыстальнік не змяняе тарыф самастойна, кампанія прапануе новы тарыфны план сама. Так, адразу тром супрацоўнікам Еўрарадыё прапанавалі “бізнес-про” з больш высокай абанплатай.
Напрыклад, па ранейшым "стандарце" плата была 44400 у месяц, па “кедах” — 84 тысячы. А прапанавалі перавесці на 119 900.

"Нашы эксперты аналізавалі, які тарыфны план вам падыдзе. Мы аналізавалі вашы налічэнні ў снежні. Вырашылі, што гэта будзе для вас аптымальна", — тлумачаць у кампаніі.

Еўрарадыё: На "бізнэс-про" зручныя ўмовы па роўмінгу і міжнародных званках, а я карыстаўся толькі інтэрнэтам апошні месяц. А інтэрнэту на прапанаваным вамі тарыфе толькі 500 мегабайт.

Velcom: Вы плацілі за "Кеды" 84 тысячы. Але вы можаце памяняць тарыфны план самастойна, калі вам не падабаецца. Гэта бясплатна.

Як высвятляе Еўрарадыё, памяняць тарыфны план бясплатна можна будзе да 5 лютага. А далей — на агульных умовах.

"Каля 600 тысяч былі на старых тарыфных планах. Да 5 лютага захоўваецца бясплатны перавод. Далей вы можаце памяняць тарыф на любы, які абераце, але ў агульным парадку", — тлумачаць у кампаніі.

Перайсці нельга толькі на тарыфы лінейкі "Privet". Не дзіва, бо там няма абаненцкай платы.

Каля 600 тысяч абанентаў Velcom вымусілі перайсці на іншыя тарыфныя планы

Што падаражала з 1 снежня і на колькі

Цыгарэты, вада, мабільная сувязь — і гэта яшчэ не ўсё.

Але чаму кампанія сама мяняе тарыфны план — чытаем дамову. Кампанія мае права "змяніць у аднабаковым парадку ўмовы дамовы, апублікаваўшы змены на афіцыйным сайце кампаніі".

Ахоп інтэрнэта ў краіне далёка не 100%. І калі бабуля інтэрнэтам не карыстаецца, а СМС не чытае, так і не даведаецца, чаму мабільная сувязь падаражэла і наколькі.

У таварыстве абароны спажыўцоў раяць спачатку пісьмова звярнуцца ў кампанію мабільнай сувязі. А ўжо пасля аналізаваць і звяртацца да юрыстаў.

"Гэта рытарычнае пытанне. Звярніцеся да іх, няхай дадуць пісьмовую матывіроўку, дзе патлумачаць, чаму так зрабілі. А ўжо далей можна нешта думаць", — раяць у таварыстве.

Змены закранулі абанентаў наступных тарыфных планаў: “Лёгкі", "Драйв", "Стандарт", "Старт", "Салют хвілін", "Адкрыты", "Адкрыты 100", "ПАРА", "Пара па парах!", "Я + ТЫ", "На сувязі", "Новы стандарт", "Справы сямейныя", "Свая сетка", "Кеды", "Паўкеды".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі