Каля фінскага парламенту патрабавалі свабоды беларускім палітвязням
У Хельсінкі больш за сто чалавек прыйшлі на акцыю, арганізаваную Евай Някляевай (дачкой кандыдата ў прэзідэнты) і яе сябрамі. На акцыі прысутнічалі прадстаўнікі ПЭН-цэнтра, пісьменніцкіх і іншых
творчых саюзаў, славутыя дзеячы культуры Фінляндыі, палітыкі, нашыя
суайчыньнікі, якія жывуць у Фінляндыі.
"Мы не прасілі дазволу на акцыю, як гэта робіцца ў Беларусі — толькі пазванілі ў паліцыю з паведамленнем. І паліцыя нас асцерагла перад вялікім снегападам. Беларусы ж жывуць зусім у іншых умовах", — распавяла Ева Някляева ў эфіры Еўрарадыё.
Прысутныя звярнуліся з адозвай да Еўрасаюзу і фінскага ўраду, каб тыя дапамаглі вызваліць палітвязняў, абралі супольную палітыку ў дачыненнях з беларускім рэжымам.