Каля "лініі Хрэніна" пад Гомелем пачалі будаваць новы вайсковы аб'ект

Супрацьтанкавая "лінія Хрэніна" пад Гомелем

Супрацьтанкавая "лінія Хрэніна" пад Гомелем / Sputnik

Пад Гомелем каля так званай "лініі Хрэніна" пачалося будаўніцтва новага вайсковага аб'екта, піша "Флагшток". У афіцыйных дакументах аб'ект называецца "Будаўніцтва пляцоўкі вучэбна-матэрыяльнай базы".

Будуецца яна каля пасёлка Калініна Гомельскага раёна. Упраўленне капітальнага будаўніцтва плануе назіраць за будоўляй, як вынікае з дакументаў, да 3 снежня 2023 года.

Спадарожнікавы сервіс Sentinel Hub звярнуў увагу на верагоднае месца будаўніцтва. Будаўнічая пляцоўка размяшчаецца за 17 км ад беларуска-ўкраінскай мяжы.

Першыя змены на мясцовасці заўважылі яшчэ ў жніўні-верасні 2023-га. Тады былі ссечаныя лесапалосы. Потым у месцах размяшчэння ірыгацыйных канаў з'явіліся сляды земляных работ. Работы вядуцца на плошчы больш за 70 гектараў.

Ніякай інфармацыі пра будаўніцтва ў дзяржаўных СМІ не было.
 

Каля "лініі Хрэніна" пад Гомелем пачалі будаваць новы вайсковы аб'ект
Месца размяшчэння вайсковга аб'екта пад Гомелем / Флагшток, Sentinel Hub
Каля "лініі Хрэніна" пад Гомелем пачалі будаваць новы вайсковы аб'ект
Месца размяшчэння вайсковга аб'екта пад Гомелем / Флагшток, Sentinel Hub

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі