Каля медыцынскіх цэнтраў у Мінску — вялізныя чэргі на здачу ПЛР-тэста

Вынік ПЛР-тэста патрэбен для выезду за мяжу / Reuters
Вынік ПЛР-тэста патрэбен для выезду за мяжу / Reuters

У Мінску раніцай чытачы Еўрарадыё заўважылі велізарную чаргу ля медыцынскага цэнтра Synevo, што на праспекце Незалежнасці. Тэст патрэбны для выезду за мяжу.

— Побач з гэтым пунктам адкрылі яшчэ адзін, дзе таксама можна здаць тэст. Чарга на відэа — гэта ўжо пасля таго, як многія разышліся, — расказаў слухач Еўрарадыё.

У даведцы медыцынскага цэнтра адзначылі, што сёння працуе толькі адзін пункт здачы тэста Synevo, магчыма, з гэтай прычыны сабралася чарга. Усяго ж у будні ў Мінску тэст можна здаць у дзесяці лабараторыях медыцынскай сеткі. Каб пазбегнуць чакання, у даведцы параілі прыходзіць у будныя дні. Кошт тэста з вынікамі на англійскай мове — каля 73 рублёў.

Дадамо, што чытачы таксама паведамлялі пра невялікія чэргі каля лабараторыі "Інвітра" ва Уруччы.

Чарга ля медыцынскай лабараторыі на праспекце Незалежнасці

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі